You are viewing [info]belarus_na's journal

Нацыянальны Альянс для Беларусі [entries|friends|calendar]
belarus_na

[ website | Національний Альянс ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Запрашаем актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый на “Добраахвотнік-2012” [20 Feb 2012|05:31pm]

"Нацыянальны Альянс" запрашае 25-26 лютага актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый прыняць удзел у экстрэмальным змаганні "Сцежкамі Герояў Добраахвотнік-2012" імя Кліма Савура. Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці і будзе прысвечана камандзіру УПА Кліму Савуру ды ўсім ваярам Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Камандам (3-5 чалавек) прапануецца за 30 гадзінаў пераадолець каля
60 кіламетраў палескіх лясоў. Пры гэтым кожная каманда павінна будзе адзначыцца на кантрольных пунктах, якія будуць звязаныя з барацьбой УПА.

Акрамя фізічных нагрузак ды арыентавання ў дзікай пушчы, дзе ўсё аднолькавае, кожны удзельнік змагання азнаёміцца з рэальнымі сведчаннямі пра барацьбу ўкраінскіх партызанаў. Пераможцы змагання будуць нагароджаныя не толькі маральным задавальненнем, але і каштоўнымі прызамі.

Прызавы фонд змагання складае 5000 тысяч грывень.

Больш падрабязна аб змаганні: www.dobrovolec.org.ua

Кантакт: e-mail: sg.dobrovolets@gmail.com
ICQ: 196-254-017

Добраахвотнік-2008:




2 comments|post comment

Банэр [19 Nov 2011|10:16am]
22.66 КБ

Працяг будзе...
7 comments|post comment

[18 Oct 2011|07:10pm]
Аднавіў працу сайт "Нацыянальнага Альянсу"
post comment

“Нацыянальны Альянс” патрабуе спыніць пераслед актывістаў “Моладзі БНФ” [06 Sep 2011|12:46pm]
16.58 КБУсеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” абураная завядзеннем супраць актывістаў “Моладзі Беларускага Народнага Фронту” Алеся Каліты, Сяргея Семенюка і Максіма Губарэвіча крымінальнай справы.

Пабудаваная Аляксандрам Лукашэнкам сістэма ўлады паказала, што яна не ў стане справіцца з тымі выклікамі, якія перад ёй ставіць час.

Беларускія ўлады проста не ведаюць, як знайсці выхад з эканамічнага крызісу. Таму, паводле іх меркавання, адзінай магчымасцю ўтрымацца пры ўладзе з’яўляецца працяг палітыкі рэпрэсій.

Гэтым разам пад рэпрэсіі патрапілі актывісты адной з найбольш актыўных моладзевых арганізацый Беларусі – “Моладзі БНФ”.

“Нацыянальны Альянс” патрабуе неадкладнага спынення крымінальнай справы супраць моладзевых актывістаў.

Са свайго боку мы будзем інфармаваць пра ход крымінальнай справы ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі. Ва Украіне застаецца вялікі працэнт людзей, якія станоўча ставяцца да беларускага прэзідэнта. Мы пастараемся максімальна выправіць гэтую недарэчнасць.

Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”
1 comment|post comment

Брэсцкі гурт "TerraKod" на "Бандэрштаце-2011" [19 Aug 2011|10:55pm]


post comment

У Луцку прайшоў фестываль "Бандэрштат 2011" [17 Aug 2011|11:04pm]



У Луцку прайшоў чарговы фестываль сапраўднага ўкраінскага духу “Бандэрштат 2011”. Юбілейны пяты open-air сабраў агулам каля 3000 удзельнікаў. На галоўнай сцэне выступіла больш за 20 музычных гуртоў, у тым ліку брэсцкі “ТerraKod”.

Акрамя гэтага працавала сцэна для аматараў акустычнай музыкі, праводзіліся літаратурныя чытанні, гутаркі. Напрыканцы фестывалю адбылася рэканструкцыя бою паміж атрадам Украінскай паўстанцкай арміі і войскамі НКВД. Усе задумкі арганізатараў фестывалю паспяхова спраўдзіліся цягам двух фестывальных дзён, зазначыў адзін з яго арганізатараў - Ігар Гузь:

- Усё што мы задумалі, і канцэртная праграма, гістарычная рэканструкцыя, сустрэчы з цікавымі людзьмі, флэшмоб - пабудова слова Бандэра і ўсё іншае, што мы запланавалі ў гэтым годзе, спраўдзілася. Фестываль будзе жыць, калі будзем жыць мы, нацыяналісты, сябры “Нацыянальнага альянса”.

Фіналам юбілейнага “Бандэрштату” стаўся найбуйнейшы палітычны флэш-моб Украіны “Бандэра – герой!” і выступ гурта “Тартак”.

"Радыё Рацыя"

Глядзець больш фота )

post comment

Запрашаем на “Бандэрштат-2011” [11 Aug 2011|07:40pm]
Беларусь на V Усеўкраінскім фестывалі альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат” прадставіць брэсцкі рок-гурт "TerraKod". Музыкі падрыхтавалі падарунак для удзельнікаў фестывалю – гурт зайграе на свой манер украінскую народную песню. “Бандэрштат” пройдзе ў Луцку з 13 па 14 жніўня.

Фестываль традыцыйна праходзіць у жніўні з 2007 году, колькасць яго ўдзельнікаў, як сярод гледачоў, так і сярод выступоўцаў расце. Арганізатары чакаюць, што ў гэтым годзе агульная колькасць дасягне 6-7 тысяч людзей.

Арганізатарам фэста з'яўляецца моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс».

Салістка гурту "TerraKod" Дар’я паведаміла, што спіс запрошаных госцяў на фестываль уражвае і яны будуць вельмі імкнуцца да лепшага:

- Глядзела па спісу удзельнікаў. Там больш нікога няма з Беларусі. Гэта такса вельмі прыемна, вельмі адказна і будзем старацца.


Дырэктар "TerraKodа" Зміцер Назараў не хаваючы свайго хвалявання зазначыў, што ўпэўнены ў музыках і ў добрай публіцы:

- Будзем спадзявацца, што тыя, хто прыйдуць на канцэрт, "TerraKod" будзе выступаць у вельмі ўдалы час, амаль што ў 10 гадзін вечара, публіка будзе падрыхтаваная. Нямала важна, што на фестываль "Бандэрштат" усё ж такі прыйдуць такія свядомыя ўкраінцы, больш нацыянальны колер фестывалю. Будзем спадзявацца, што усё ж такі беларуская сучасная музыка спадабаецца ўкраінцам.



За два дні “Бандэрштату” акрамя музычнай часткі можна будзе азнаёміцца з баямі па казацкаму,  пагутарыць з ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі, паспрачацца з прадстаўнікамі палітычных груповак Украіны і Беларусі, паслухаць лекцыі і паглядзець цікавыя фільмы.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст



post comment

Ва Украіне прайшоў чарговы летнік "Моладзі БНФ" [10 Aug 2011|06:45pm]



У Валынскай вобласці Украіны прайшоў летнік "Моладзі Беларускага Народнага Фронту". Каля трох дзясяткаў чальцоў  моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр.

Мэтай летніка быў адпачынак і планаванне далейшай дзейнасці арганізацыі. Летнік праводзіўся сумесна з партнёрамі з украінскай арганізацыі “Нацыянальны альянс”, такім чынам адбылася кансалідацыя стасункаў унутрыарганізацыйных, а таксама замацаваліся сяброўскія сувязі з украінскай партнёрскай арганізацыяй.

У часе летніка прайшлі сустрэчы з кіраўнікамі Партыі БНФ, “Нацыянальнага альянса” і ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі.

- "Мне вельмі падабаецца, што моладзь Беларусі таксама не спіць, не чакае манны з неба, а намагаецца, штосьці рабіць на карысць беларускай нацыі і беларускай незалежнасці. Робіць усё, каб быць годнымі прадстаўнікамі свайго народу"- зазначыў ветэран УПА Васіль Кушнір.

У гэтым годзе летнік Моладзі БНФ адбыўся ў чацвёрты раз. Тры апошнія з каторых, каб пазбегнуць затрыманняў, праводзіліся на тэрыторыі Украіны.

Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя.
post comment

У Луцку прайшоў семінар па інфармацыйнай бяспецы для беларускіх актывістаў [23 Jul 2011|10:30pm]
Ва ўкраінскім горадзе Луцку прайшоў семінар на інфармацыйнай бяспецы для актывістаў партый і грамадскіх арганізацый з Беларусі.

Арганізатарамі семінара выступілі Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў" і "Нацыянальны Альянс".

Усяго ва ўкраінскі горад прыехала 17 беларусаў, якія на працягу 3 дзён вывучалі кампутарную і мабільную бяспеку.

Актывістам былі прачытаныя лекцыі па тэмам: "бяспечнае захоўванне інфармацыі і шыфраванне дыскаў", "бяспечны "вэб-серфінг"", "абарона ад шкоднаснага праграмнага забеспячэння", "сацыяльныя сеткі", "бяспечны абмен паведамленнямі ў інтэрнэце", "бяспечнае адміністраванне інтэрнэт-рэсурсаў", "мабільная бяспека" і іншыя.

Акрамя тэарэтычных лекцыяў, прайшлі і практычныя заняткі па асваенню праграмнага забеспячэння для бяспечнага карыстання кампутарам.

Па завяршэнню семінара удзельнікі атрымалі метадычныя матэрыялы па кампутарнай бяспецы.

post comment

Не забываем наведваць www.collaboration.org.ua [02 Jul 2011|09:39pm]


18.99 КБ


post comment

FIBA абвінавацілі ў сімпатыях да Лукашэнка [01 Jul 2011|02:41pm]
Мы, украінскія і беларускія грамадскія арганізацыі, абураныя інцыдэнтам падчас матчу чэмпіяната Еўропы па баскетболу Беларусь-Літва ў польскім горадзе Быдгошчы, калі беларускім заўзятарам забаранілі вывешваць свае нацыянальныя сцягі. Тое, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі баскетбола FIBA да гэтага часу не выбачыліся за свае дзеянні перад беларускім народам, выклікае здзіўленне.

Адзіным тлумачэннем дзеянняў FIBA з’яўляецца тое, што арганізацыя падтрымоўвае дыктатарскі рэжым у Беларусі. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца і той факт, што беларускія заўзятары былі выдаленыя з залі з ужываннем фізічнай сілы. Відаць прадстаўнікам міжнароднай арганізацыі баскетбола падабаюцца метады, якімі беларускімі прэзідэнт распраўляецца са сваімі апанентамі.

Тое, што адбывалася падчас баскетбольнага матчу нам вядома дакладна. Сябру арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” Ігару Шчэкарэвічу па загадзе функцыянераў FIBA ахоўнікі заламалі за спіной рукі і проста вынеслі за межы спартыўнай арэны.

Таму тлумачэнні прэс-сакратара Міжнароднай федэрацыі баскетболу Сакіса Контаса забаронай сцягоў тым, што на іх былі надпісы “Свабодная Беларусь” выклікаюць толькі усмешку.

Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”,
“Малады Фронт”,
“Маладыя дэмакраты”,
Моладзь “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”,
“Правы Альянс”,
“Беларуская Нацыянальная Памяць”,
Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс”,
Моладзевая арганізацыя “Дзедзіч”.


post comment

Білоруська міліція шукала в квартирі активіста інформацію про «Національний Альянс»? [14 Jun 2011|11:45pm]
24.28 КБ13 червня у брестського активіста демократичних сил Івана Стасюка пройшов обшук.

Як повідомив БелаПАН Стасюк, у квартиру, де він живе з батьками, прийшли три співробітника міліції. Вони пред’явили постанову на проведення обшуку у справі про так званий підпал Будинку правосуддя в Мінську. Обшук тривав з 16.30 до 17.10. У активіста вилучили системний блок комп’ютера, флеш-карту, вінчестер, що має механічні пошкодження, 1.260 екземплярів листівок з інформацією про те, що Олександр Лукашенко не переміг на виборах 19 грудня.

«Я вважаю, обшук – привід вилучити у мене оргтехніку», – заявив Стасюк.

Активіста затримали в ніч з 3 на 4 червня у Бресті, коли він повертався потягом з Польщі. Із залізничного вокзалу його доставили в КДБ, де активіста допитали про його співпрацю з української молодіжною організацією «Національний Альянс». Опитування тривало близько трьох годин.

Під час розмови, за словами Стасюка, йому погрожували тиском на рідних. 8 червня в КДБ опитали його матір, яка заявила, що у неї хороші діти і тривало протизаконним не займаються і що вона більше не хоче спілкуватися із співробітниками КДБ з приводу своїх синів, так як має право не свідчити проти близьких.

post comment

Розпочала роботу інтернет-сторінка Центру регіонального розвитку "Співпраця без кордонів" [12 Jun 2011|09:22pm]
В українському інтернет-просторі з'явився новий інформаційний продукт-організаційний сайт громадської організації Центр регіонального розвитку "Співпраця без кордонів": www.collaboration.org.ua.

Назвати сайт інформаційнім можна, оскільки окрім організаційних новин на сайті можна знайти останні білоруські новини про Україну та українські про Білорусь, новини білоруських партнерів організації і записи в блогах, в основному про білорусько-українське співробітництво в різних сферах.

Відзначимо, що Центр регіонального розвитку "Співпраця без кордонів" був створений для об'єднання як можна більшої кількості українців, які хотіли надати сприяння демократичним змінам у Білорусі.

Крім того Центр займається налагодженням відносин з молодіжними організаціями інших країн, співпрацею з організаціями української діаспори, впорядкуванням місць поховань українців за кордоном.

Партнерами Центру між іншим є такі білоруські організації як рух "За Свободу" Олександра Мілінкевича, "Молодий Фронт", Молодь "Білоруського Народного Фронту", "Молода Білорусь", "Правий альянс" та ряд інших.

Прес-служба Центру регіонального розвитку "Співпраця без кордонів"

18.99 КБ
3 comments|post comment

КДБ распытваў беларускага актывіста пра "Нацыянальны Альянс" [05 Jun 2011|11:37am]
9.18 КБУ ноч з 3 на 4 чэрвеня брэсцкага грамадскага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў брэсцкае аддзяленне Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі. Беларускія памежнікі проста забралі пашпарт на беларускай мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт павярнуць яму “іншыя органы” толькі пасля прафілактычнай бяседы.

Як падкрэслівае грамадскі актывіст Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ў асноўным хацелі дабіцца таго, каб актывіст спыніў сваю апазіцыйную дзейнасць у сацыяльных сетках:

-Затрымалі, калі я праходзіў мытны кантроль. Завезлі ў будынак КДБ. Распытвалі там пра маю дзейнасць у інтэрнэт-суполках, пра мае выезды ва Ўкраіну на патрыятычныя з'езды "Нацыянальнага Альянсу", пра мае кантакты з украінцамі, таксама пра маю вандроўку ў Польшчу.

Таксама, як адзначае Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі пагражалі яму ціскам на ягоных родных у Беларусі і дэзінфармаваннем сяброў ды знаёмых актывіста аб супрацоўніцтве з КДБ.

Радыё Рацыя
post comment

Відео-репортаж зі "Звитяги-2011", в якій взяли участь білоруси [10 May 2011|12:01pm]


post comment

Білоруси взяли участь у спортивно-патрітічной грі «Звитяга-2011» [05 May 2011|06:47pm]
149.08 КБ

Протягом трьох днів, з 30 квітня по 3 травня, у лісах Ківерцівщини дві сотні молодих людей влаштували «войнушки» – грали у спортивно-патріотичну гру «Звитяга».

Дійство відбувалось вже вшосте, повідомили у прес-службі організаторів заходу – молодіжній організації «Національний Альянс».

Загартуватися духом і тілом на місце таборування прибуло більше 200 учнів та студентів середніх спеціальних та вищих навчальних закладів із Києва, Львова, Калуша, Чернігова, Дубна, Рівного, Закарпаття та з різних куточків Волинської області. Також у тереновій грі взяли участь білоруси та поляки.

Після відкриття таборування 30 квітня усіх учасників поділили на дві команди (сотні), які у свою чергу розділили на менші структурні одиниці: чоти та рої.

Кожен табірник отримав нарукавну пов’язку відповідного кольору сотні, що символізувала життя, а команди отримали назву і прапор. Цьогоріч в лісах Волині змагалися «Чорні пси» та «Чорна сотня».

Завдання, яке ставилось перед командами, полягало у тому, аби викрасти прапор у суперників та втримати його до кінця гри. Крім того, треба було «знищувати» гравців ворожої команди шляхом зриву нарукавних пов’язок.

Гра була цікавою та психологічно напруженою. Протягом «війни» кожна команда відчула себе і переможцем, і переможеним. Спочатку ініціативою заволоділи «Чорні пси», і вже першого дня блискуче розправившись з ворогом, заволоділи двома прапорами.

Наступного дня не менш вдала тактика нападу «Чорної сотні» перемістила знамена у свій табір. В останню ніч «Чорні пси» зробили спробу перейняти ініціативу, але психологічно і фізично «Чорна сотня» витримала оборону в нічному бої, і суперники зуміли забрати лише власний прапор.

Таким чином переможець визначався за кількістю балів. Так, «Чорна сотня» стала кращою командою.

До слова, під час таборування існувала заборона палити та вживати алкоголь, адже одним із завдань заходу є популяризація серед молоді здорового способу життя.

Волинські новини

Більше фото
1 comment|post comment

Карэтнікаў: "Актыўна дапамагала беларусам украінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" [16 Apr 2011|05:24pm]
Аналітыкі не выключаюць, што пагрозы на адрас апазыцыі, якую ўлады пакуль што агулам вінавацяць у магчымай датычнасьці да тэракту ў менскім мэтрапалітэне, могуць выклікаць новую хвалю міграцыі дэмакратычных актывістаў.

Найбольш верагодным месцам часовага прыстанку можа стаць сталіца Ўкраіны, дзе спыніліся ўжо некалькі палітычных плыняў беларускіх апазыцыянэраў. Пра ўмовы існаваньня ў вымушаным ад'езьдзе расказаў лідэр арганізацыі "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў, які пакінуў Беларусь пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

34.01 КБ

— Ад украінскіх палітычных арганізацый прынамсі маральная падтрымка паходзіць?

— Актыўна дапамагала беларусам украінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс", якая ў прынцыпе ўжо ня першы год на базе Луцку дапамагае беларусам. Яны прапанавалі свой офіс, каб проста можна было дзесьці спыніцца, кінуць рэчы, пераночыць. То бок аддалі свой офіс для такіх беларусаў, як мы. Ведаю, што некалькі дзясяткаў чалавек толькі за гэтую Плошчу там перабывалі...

Інтэрв’ю з Юрасём Карэтнікавым поўнасцю на “Радыё Свабодзе
2 comments|post comment

Члени «Національного Альянсу» взяли участь у з’їзді «Молоді БНФ» в Мінську [11 Apr 2011|06:40pm]
88.78 КБ

В суботу, 9 квітня, представники «Національного Альянсу» із дружнім візитом відвідали братню Білорусь. Основною метою поїздки була участь в V-му з’їзді «Молоді БНФ», який проходив в Мінську.

Читати далі + дивитися фото )
post comment

Беларусы прынялі ўдзел у «Добраахвотніку-2011» [01 Mar 2011|06:27pm]
83.34 КБ

З 26 па 27 лютага актывісты беларускіх моладзевых арганізацый у чарговы раз прынялі ўдзел у экстрэмальным змаганні "Сцежкамі Герояў Добраахвотнік" імя Кліма Савура.

Спаборніцтва прайшло ў фармаце экстрэмальнай гонкі. Каманды за кантрольнае час павінны былі пераадолець больш за 50 кіламетраў па цяжкадаступным і непраходным месцам Палесся.

Пры гэтым кожная каманда павінна была адзначыцца на ўсіх кантрольных пунктах, якія мелі дачыненне да барацьбы Украінскай Паўстанцкай Арміі.

4 каманды былі вымушаныя сысці з дыстанцыі.

Беларусы прынялі ўдзел ў змаганні ў складзе розных каманд.
6 comments|post comment

Запрашаем актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый на “Добраахвотнік-2011” [10 Feb 2011|09:51pm]
"Нацыянальны Альянс" запрашае 26-27 лютага прыняць удзел у экстрэмальным змаганні "Сцежкамі Герояў Добраахвотнік-2011" імя Кліма Савура. Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці і будзе прысвечана камандзіру УПА Кліму Савуру ды ўсім ваярам Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Камандам (3-5 чалавек) прапануецца за 30 гадзінаў пераадолець каля 50 кіламетраў палескіх лясоў. Пры гэтым кожная каманда павінна будзе адзначыцца на кантрольных пунктах, якія будуць звязаныя з барацьбой УПА.

Акрамя фізічных нагрузак ды арыентавання ў дзікай пушчы, дзе ўсё аднолькавае, кожны удзельнік змагання азнаёміцца з рэальнымі сведчаннямі пра барацьбу ўкраінскіх партызанаў. Пераможцы змагання будуць нагароджаныя не толькі маральным задавальненнем, але і каштоўнымі прызамі.

Добраахвотнік-2008




Кантакт: e-mail: sg.dobrovolets@gmail.com

ICQ: 196-254-017

Сайт змагання: www.dobrovolec.org.ua

post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]